ДАБРАЧЫННАСЦЬ

МГА “Узаемапаразуменне” праводзіць дабрачынную акцыю “Працягнем радасць жыцця”, па зборы добраахвотных ахвяраванняў у межах дабрачыннай дзейнасці з 1.07.2018 да 31.12.2018. Мы будзем вельмі ўдзячныя за любую, нават нязначную суму. 

Усе добраахвотныя ахвяраванні, пералічаныя на дабрачынны рахунак “Узаемапаразумення”, будуць накіраваныя ў поўным аб’ёме:

- на аказанне ўсебаковай дапамогі ахвярам нацызму, ветэранам Вялікай айчыннай вайны, пераважна адзінокім і адзінока пражываючым пажылым грамадзянам, пенсіянерам, інвалідам і іншым асобам, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы,

- на паляпшэнне іх жыццёвых умоў і павышэнне якасці жыцця, прадастаўленне ім адраснай сацыяльнай дапамогі, медыцынскай дапамогі, а таксама на аказанне іншай дапамогі, стварэнне ўмоў для вырашэння сацыяльна бытавых пытанняў (праблем).

 

Вы можаце пералічыць грашовыя сродкі ва “Узаемапаразуменне” наўпрост праз АРІП

 

Пералічыць грашовыя сродкі можна праз сістэму “Разлік” (АРІП), у любым зручным для вас месцы, у зручны для вас час, у зручным для вас пункце банкаўскага абслугоўвання – інтэрнэт-банку, з дапамогай мабільнага банкінгу, у інфакіёску, у касах банкаў, у банкаматах і г.д.

 

Здзейсніць аплату можна з выкарыстаннем наяўных, электронных грошай і банкаўскіх плацёжных картак у пунктах банкаўскага абслугоўвання, якія аказваюць паслугі па прыёме плацяжоў, а таксама пры дапамозе інструментаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

 

У меню АРІП абярыце:

ГРАМАДСКІЯ АБ’ЯДНАННІ → ДАПАМОГА ДЗЕЦЯМ, ДАРОСЛЫМ → УЗАЕМАПАРАЗУМЕННЕ МГА (Взаимопонимание МОО) → І СУМА ВАШАГА АХВЯРАВАННЯ

 

Вы можаце штомесяц знаёміцца са справаздачамі пра суму ўнёскаў, атрыманых “Узаемапаразуменнем” і кірункам іх выкарыстання.