ЗВАРОТ ДА СПОНСАРАЎ

Мы звяртаемся з запрашэннем да юрыдычных і фізічных асобаў Германіі, да ўсіх людзей добрай волі іншых краінаў, жадаючых зрабіць свой пасільны ўнёсак у справу дапамогі грамадзянам Беларусі, якія пацярпелі ад нацыянал-сацыялісцкага самавольства, ахвярам войнаў, пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, хворым на невылечныя хваробы (у першую чаргу дзецям) і іншым асобам, якія маюць патрэбу ў дапамозе. 

Цеплыня Вашага дабрачыннага жэсту сагрэе іх сэрцы. 

Ваша дапамога можа суправаджацца рэкламнай акцыяй вашай арганізацыі або прадукцыі, якую мы арганізуем пры ўдзеле нашага аб’яднання. 

Калі вы маеце намер супрацоўнічаць, просім звязацца з намі, выкарыстоўваючы прыведзеныя ў раздзеле “Кантакты” Е-mail, факс, тэлефоны. 

Мы гарантуем мэтавае выкарыстанне паступаючых фінансавых сродкаў і дабрачынных грузаў у адпаведнасці з пажаданнямі спонсараў (грантадаўцаў). Усе ўмовы будуць выкананыя, калі яны не апынуцца занадта складанымі. 

Удзел у праектах, што рэалізуюцца нашым аб’яднаннем, паслужыць далейшаму развіццю ўзаемапаразумення і супрацоўніцтва паміж народамі, а таксама інтарэсам іміджу ўдзельнікаў. 

Мы адкрытыя для супрацоўніцтва! 

Чакаем вашыя прапановы. Любыя прапановы і ідэі будуць уважліва разгледжаны. 

Аб’яднанне гатовае да супрацоўніцтва з усімі зацікаўленымі: як юрыдычнымі, так і фізічнымі асобамі.

 

Праўленне МГА “Узаемапаразуменне”