ПРАЕКТЫ

Агульная інфармацыя

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне”, як гуманітарная арганізацыя, якая дзейнічае ў інтарэсах, перш за ўсё, ахвяр нацыянал-сацыялізму, рэалізуе шэраг праектаў і праграм сацыяльнай накіраванасці. 

Пры падтрымцы германскага федэральнага фонду “Памяць, адказнасць і будучыня” рэалізуецца праграма “Месца сустрэчы: дыялог”, праекты “Дыялог”, “Дапамога працягваецца” (пры падтрымцы БРФ “Узаемапаразуменне і прымірэнне”); у супрацоўніцтве з “Канферэнцыяй па матэрыяльных прэтэнзіях габрэяў да Германіі” (Фонд Цэнтральнай і Усходняй Еўропы CEEF) ажыццяўляюцца выплаты грамадзянам Беларусі, якія пацярпелі ад генацыда падчас Другой Сусветнай вайны, а менавіта габрэям, што жывуць у нястачы – ахвярам нацыяналістычных пераследаў. 

Вы маеце магчымасць больш падрабязна азнаёміцца з ходам рэалізацыі праектаў і праграм (у рускамоўнай версіі сайта). 

Калі які-небудзь з праектаў выклікаў цікавасць, будзем радыя вашай падтрымцы і дапамозе. 

Запрашаем да супрацоўніцтва ў якасць валанцёраў, а таксама будзем удзячныя за дапамогу ў выглядзе добраахвотна ахвяравання! 

Чакаем на супрацоўніцтва !!!