НОВОСТИ О СЕБЕ ПРОЕКТЫ ОТЧЕТЫ ПУБЛИКАЦИИ ФОРУМ ВОЛОНТЕРАМ
Список проектов, утвержденных фондом в 2010 г.
• Грамадскае аб'яднанне аматараў мастацтваў рэгіену
ОO "Белорусская ассоциация социальных работников"
Брестский еврейский благотворительный центр "Хэсэд-Давид"
Новогрудок
БАБНУФ г.Борисов
COOO "Минский международный образовательный центр имени Йоханнеса Рау"
ГУО "Общеобразовательная средняя школа № 5 Молодечно"
ОО "Белорусский фонд мира"
ГИЛФ
ОО "Клуб "Ветеран" ОАО "МАЗ"
Гомельское городское ОО "Дети войны"
г.Рогачев «БАБНУФ»
ОО "Гомельский областной еврейский благотворительный центр "Хэсэд Батья"
Учреждение "Республиканский Дворец культуры ветеранов",


Главная страница > Программа "Место встречи-диалог" > Список проектов, утвержденных фондом в 2010 г. > Грамадскае аб'яднанне аматараў мастацтваў рэгіену

Проектная деятельность 


  • Проведение фольклорно-этнографических экспедиций в «умирающих» деревнях Каменецкого, Кобринского, Дрогичинского, Березовского районов Брестской области
  • Организация фольклорных концертов и фестиваля аутентичного фольклора в «умирающих» деревнях
  • Проведение мастер-классов по передаче опыта пожилых людей молодому поколению в сфере народного творчества и ремесел
  • Проведение пленэра с участием пожилых художников с последующей выставкой
  • Организация круглого стола с участием представителей государственной власти по сохранению локальной культуры «умирающих» деревень


 
Культура
Шчодры вечар вам у хату! Яшчэ адна вёска, што не павінна знікнуць
Автор: Іна ХОМІЧ | 18.01.2012
 

Хочацца -- праўда, вельмі хочацца -- пісаць цікава. Асабліва на тэмы, якія чытач звычайна ацэньвае як банальныя.
Ну вось, напрыклад, вясковая тэма. Ці яшчэ горш -- вяскова-культурная. Так і бачыш, як на твары чытача з’яўляецца сум: “Зноў пра бабулек, якія штосьці там спяваюць у сваіх народных уборах”. І ты, як аўтар, хочаш папярэдзіць, упрасіць: “Пачакай, не перагортвай старонку! Ты павінен пра гэта ведаць, бо гэта ў тым ліку твая спадчына”.
Усё фантазіі, канешне. Мы не можам прымусіць сябе чытаць. Не можам скочыць вышэй за галаву ў напісанні вясковага ці ўвогуле рэпартажу. Але як жа ж хочацца расказаць пра бабулек у народных і ненародных строях так, каб кожны зразумеў: шчасце якое, што тыя бабулькі пакуль ёсць!
Ладна, не звяртайце ўвагі -- праект “Вёска, якая не павінна знікнуць” грамадскага аб’яднання аматараў мастацтваў “Тур” заўсёды прашыбае калі не на сентыменты, дык на філасофскія развагі. Находзішся-нагледзішся на састарэлых вяскоўцаў, наслухаешся іх слёзных аповедаў, пасмуткуеш, што моладзь у глыбінцы пакрысе співаецца. Тут жа паганарышся народным досціпам, паздзіўляешся з неўміручасці фальклору, пазахапляешся гарманічнасцю чалавека і прыроды. Часу для такіх назіранняў досыць, улічваючы, што праект прадугледжвае экспедыцыі ў раёны, майстар-класы ды пленэры з удзелам мастакоў. Але з этнаграфічнымі канцэртамі нішто з пералічанага не параўнаць з адной простай прычыны: падчас такіх імпрэз адбываецца -- няхай на адзін дзень -- ўваскрэсенне вёскі.

 
На гэты раз пашчасціла Перасудавічам Бярозаўскага раёна. Мясцовых жыхароў загадзя папярэдзілі, што 14 студзеня да іх завітаюць адмысловыя калектывы і будуць віншаваць са святамі. Гасцей чакалі, перажывалі, рыхтавалі пачастункі.
Праграма “Шчодрыка ў Перасудавічах” прадугледжвала два моманты. Па-першае, віншаванне па хатах. Намеснік старшыні ГА “Тур” Уладзімір Чыквін падкрэслівае: “Нам было важна зайсці ў кожны двор. Каб ніхто не быў забыты і пакрыўджаны. І не важна, цэлая сям’я ў той хаце ці толькі адна старэнькая бабулька жыве”. Гэтая дырэктыва была спушчаная і ў калектывы, якіх было ажно 5, каб эфектыўна раздзяліць фронт працы і за 2-3 гадзіны абыйсці ўсю вёску.

 
Паколькі Перасудавічы раскіданыя па даволі вялікай тэрыторыі, то журналістам і фатографам прыйшлося пабегаць, каб адшукаць усіх каляднікаў. Імі аказаліся мясцовы фальклорна-этнаграфічны гурт “Суседкі”, трыа сясцёр Лук’яновіч з вёскі Леснікі Драгічынскага раёна, народны ансамбль “Жураўка” з вёскі Спорава, народны тэатр гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі”, а таксама госці з Польшчы -- фальклорны калектыў “Жэмэрва” з Бельска-Падляскага.
Віншавальная праграма ў кожнага была свая, заснаваная на традыцыях уласнага рэгіёну. Але адна агульная асаблівасць усё ж кінулася ў вочы – спалучэнне хрысціянскіх і язычніцкіх элементаў у шчадраванні. Напрыклад, у песні можа спявацца пра нараджэнне Хрыста, але тут жа выбягае каза – старажытны сімвал урадлівасці. Мастацкі кіраўнік “Хмелеўскіх валацуг” Наталля Дырман каментуе гэты сімбіёз так: “На Ражаство мы спяваем толькі хрысціянскія песні, не дазваляем сабе нічога лішняга. А на Шчодрык можна і пасваволіць. Мы ж нікуды не дзенемся, што нашы продкі былі паганцамі. Што храмы пабудаваны на месцах паганскіх капішчаў. І тое, і другое ёсць у культуры беларусаў, і мы не можам так проста адкінуць цэлы пласт народнай памяці”.

 
Другім пунктам запланаванай праграмы быў уласна канцэрт. Здаецца, нічога асаблівага -- тыя ж выступленні, што былі ў хатах, аднак пераменшыць значэнне імпрэзы нельга аніяк. Вяскоўцы не толькі змаглі ўбачыць, як віншавалі іх суседзяў, але і паспяваць разам з выканаўцамі, пачаставацца некаторымі прысмакамі. Галоўнае, пабыць разам у святочнай атмасферы.

 
А яшчэ нам вельмі пашанцавала з надвор’ем. Менавіта ў гэты дзень выпаў прыгожы, мяккі снег, які надаў нейкай, калі хочаце, казачнасці таму, што адбывалася.
P.S. Прабач, чытач: ты любіш крытыку, а яе амаль не было ў гэтым матэрыяле. Проста каардынатары праекта “Вёска, якая не павінна знікнуць” сапраўды робяць вельмі важную і патрэбную справу. І я ўжо другі год не ведаю, да чаго ў іх дзейнасці можна прыдрацца. Калі знайду, абавязкова прыдзяруся.
Фота аўтара

Архив документов
Разработка — mrdoggy © 2008 МОО «Взаимопонимание»