Мы поддерживаем бывших узников национал-социализма
ВидеоДаты/Поздравления

Калядна-навагодняе віншаванне ад Рэха і «Ўзаемапаразумення»

Дарагія нашы мамы і таты, бабулі і дзядулі, партнёры і сябры!

Гэта быў складаны год для ўсіх нас, таму мы падрыхтавалі відэапаштоўку, якая дазволіць нам адарвацца ад штодзённых праблем і хоць крышачку падумаць пра шчасце. А яно — вядома ж, побач, варта толькі азірнуцца.

Віншуем з Калядамі і Новым 2021-ым годам, хай ён будзе лепшым!

Песню «Шчасце» выконвалі Андрусь Такінданг ды Ігар Асідчанка (гурт «Рэха»), са святамі нас віншуюць супрацоўнікі МГА «Ўзаемапаразуменне», відэапаштоўка здымалася пры падтрымцы германскага федэральнага Фонда «Памяць адказнасць і будучыня» ў межах праграмы «Месца сустрэчы: дыялог» з удзелам цэнтра сучаснай культуры «Бягучы Чарапаха». Рэжысёр Раман Раманаў, аператар Павел Раманеня.