Найдаўжэйшымі днямі 2022-га года МГА «Ўзаемапаразуменне» з былымі вязнямі нацыянал-сацыялізму і дзецьмі Другой сусветнай вайны накіраваліся ў Пружаны.
Тут, акрамя святкавання Купалля і экскурсіяў па лакальных выбітных мясцінах, адбываўся сумесны плэнер удзельнікаў практа «Скажам адзіноце — не!» і праекта пружанскага ТЦСАН. А таксама ладзілася адкрыццё адмысловай выставы, гутаркі пра патрэбы сталых людзей і безліч іншых актыўнасцяў.
Мерапрыемства адбывалася пры падтрымцы германскага федэральнага Фонду «Памяць, адказнасць і будучыня».