На тэлеканале Белсат выйшаў дакументальны фільм Алеся Лапо «Пра што маўчалі остарбайтаркі». Гэта кранальнае 23-хвіліннае відэа складаецца з дзясяткаў успамінаў жанчын з усёй Беларусі, якія перажылі прымусовую адсылку на працы ў Германію. Час ад часу яно разбаўляецца савецкай і нямецкай кінапрапагандай часоў Другой сусветнай.
Перад праглядам падрыхтуйце насоўку!